“Гуканне вясны”
14 марта 2025

“Гуканне вясны” -яркае і светлае свята. Менавіта ў гэтую пару прылятаюць птушкі і прыносяць вясну на сваіх крылах.
Сёння ў нашай установе для выхаванцаў усіх узроставых груп прайшло музычнае свята"Гуканне вясны". Дзеці, атрымаўшы пасланне ад злой Мяцеліцы, песняй-заклічкай “Мы вясну гукаем” зазывалі ў госці вясну і цёплае сонейка. Песнямі-вяснянкамі “Усміхаецца вясна”, карагодамі са стужкамі, беларускімі народнымі гульнямі “Верабей”, “Жаўранак” дзеці разам з даросламі стварылі цудоўны вясновы настрой, негледзячы на пахмурнае надвор'е.
А каб Вясна прыйшла хутчэй, выхаванцы ўпрыгожылі дрэвы на тэрыторыі ўстановы рознакаляровымі стужкамі.