Выбор языка обучения

Аб магчымасці атрымання адукацыі на беларускай мове

ва ўстановах дашкольнай адукацыі

У адпаведнасці з артыкулам 82 Кодэкса аб адукацыi, мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццѐм сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццѐ шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установа дашкольнай адукацыі фарміруе групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.

З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя ствараецца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне двух моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Варта звярнуць увагу на стварэнне адпаведнага прадметна-прасторавага асяроддзя, павышэнне прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў у пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя, удзел бацькоў у прадастаўленні магчымасці дзецям фармуляваць думкі на дзвюх мовах. Гэтаму спрыяе навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ўстановы дашкольнай адукацыі, якое выдаецца як на рускай, так і на беларускай мовах (ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У 2017/2018 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ).

У нашай  дашкольнай ўстанове, якая працуе на рускай мове, раз на тыдзень праводзіцца беларускамоўны дзень або заняткі па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін. Рэгулярна праводзяцца тыдні беларускай мовы і культуры. Арганізацыя дзейнасці выхаванцаў па фарміраванні ўстойлівай цікавасці і станоучых адносін да беларускай мовы разнастайная: гульні, заняткі, экскурсіі і мэтавыя прагулкі, сюжэтна-ролевыя, беларускія народныя рухомыя гульні, праекты, акцыі, чытанне мастацкай літаратуры, выставы фатаграфій, рэпрадукцый, прысвечаных Радзіме, гутаракі ў гонар Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, забавы.

Працэдура прадастаўлення месца ў дашкольнай установе, якая існуе на дадзены момант, прадугледжвае як магчымасць пастаноўкі на ўлік дзіцяці, які мае патрэбу ў дашкольнай установе, так і атрыманне накіравання ў дашкольную ўстанову непасрэдна ў дзень звяртання ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган законнага прадстаўніка непаўналетняга (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200, пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2011 г. № 234). Пры гэтым законны прадстаўнік дзіцяці мае права звярнуцца з пісьмовай заявай на беларускай мове ці выказаць сваё пажаданне ў вуснай форме, вызначыўшы мову яго навучання. 

У рэгістрацыйна-кантрольныя формы ўключаны рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі ("Инструкция о порядке ведения делопроизводства по административным процедурам в государственных органах, иных организациях", зацверджанная пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2009 № 39).

Такім чынам, на заканадаўчым узроўні замацавана магчымасць рэалізацыі права кожнага дзіцяці на атрыманне адукацыі на беларускай мове. 

 

<