Ой, калядачкі, бліны-ладачкі

10 января 2024
Ой, калядачкі, бліны-ладачкі

У нашай установе стала добрай традыцыяй праводзіць калядкі. Музычны кіраўнік Скіруха Н. С. сумесна з кіраўніком фізічнага выхавання Андрукевіч А.В. арганізавалі і правялі гэтае мерапрыемства. Прычым, выхаванцы былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі. Калядоўшчыки ў прыбраных касцюмах, з песнямі і заклічками, з пажаданнямі багацця і шчасця абышлі ўвесь дзіцячы сад. Выканалі калядныя песні, заклічкі, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, ладзілі вясёлыя пераплясы. Гаспадары былі шчодрыя: частавалі гасцей прысмакамі. Добры эмацыянльны настрой падарылі калядоўшчыкі дзецям і супрацоўнікам дзіцячага садка.

<