Тэматычны тыдзень да Міжнароднага дня роднай мовы.
23 февраля 2024
З любові да роднай мовы, дому, з вывучэння гісторыі народа пачынаецца любоў да роднага краю, да Радзімы. У рамках Тыдня беларускай мовы з выхаванцамі былі праведзены гутаркі аб Міжнародным дні роднай мовы, арганізаваны заняткі і нерэгламентаваныя віды дзейнасці. Ранішнія прывітанні, завучванне пацешак, чытанне казак, вершаў, арганізацыя беларускіх рухомых гульняў, гутаркі з дзецьмі аб нацыянальных абрадах і святах, усё гэта дапамагае выхаванцам усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасць гучання роднай мовы.