Слова тыдня “Пеларгонія”

17 ноября 2026
Слова тыдня “Пеларгонія”

У групе інтэграванага навучання і выхавання працягваецца рэалізацыя напрамку "Слова тыдня". Мінулы тыдзень быў прысвечаны слову “Пеларгонія". Пелагронія-прыгожая пакаёвая кветка. Дзеці з цікавасцю разглядалі расліну, замацоўвалі веды аб правілах догляду за ёй, а таксама, адлюстроўвалі свае ўражанні ў маляванні і канструяванні.

Тыдзень прайшоў вельмі насычана і захапляльна. Выхаванцы пашырылі свой кругагляд, замацавалі працоўныя і творчыя навыкі, атрымалі шмат станоўчых эмоцый! У рамках літататурнай скарбонкі дзеці знаёміліся з творчымі замалёўкамі бацькоў, з вершам “Мамін памочнік”.

 

<