"Слова тыдня"

"Слова тыдня"

«Слова тыдня» — рэспубліканскі адукацыйны праект і педагагічная ініцыятыва ў дзіцячых садах Беларусі. Галоўная мэта праекта - якасная рэализацыя зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі (адукацыйныя галіны «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», «Падрыхтоўка да навучання грамаце», «Мастацкая літаратура» і інш.), а таксама захавання гісторыка-культурнай спадчыны і фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўстойлівага інтарэсу да роднай мовы, развіццё беларускай звязнай мовы і ўзбагачэнне слоўнікавага запасу аўтэнтычнымі беларускімі словамі.

Наша мова — гэта жывая сувязь з каранямі і падмурак ідэнтычнасці.

Знаёмства з мілагучным беларускім словам — гэта заўсёды захапляльнае падарожжа, якое ўзбагачае маўленне і развівае пачуцці дзіцяці. Праз кожнае такое маленькае адкрыццё ў сэрцы маленства выхоўваецца гонар за свой народ. Размаўляючы на роднай мове, дзіця глыбей спазнае прыгажосць навакольнага свету і адкрывае для сябе непаўторнасць уласнай культуры. Кожны чацвер у нашым садку — беларускамоўны. У гэты дзень мы разам замацоўваем "новае слова" і актыўна выкарыстоўваем яго падчас гульняў і зносін!

Шукаем аднадумцаў сярод бацькоў! Запрашаем вас у наш новы праект!

Родная мова пачынаецца з сям'і — менавіта дома ствараецца тая ўтульная прастора, дзе словы ажываюць і набываюць асаблівы сэнс. Ваш удзел і прыклад стануць для дзяцей найлепшай матывацыяй. Давайце разам пакажам нашым дзецям, як прыгожа, ганарліва і сучасна можа гучаць беларускае слова!

 

<