Слова тыдня - "ПРАС"

27 ноября 2026
Слова тыдня -

Мінулы тыдзень у группе інтэграванага навучання і выхавання быў прысвечаны роднаму слову "Прас".

Каб новае слова не проста запомнілася, а трывала ўвайшло ў актыўны слоўнік дзяцей, педагогі арганізавалі для выхаванцаў цэлы шэраг разнастайных і захапляльных мерапрыемстваў. Дзеці ўважліва разглядалі малюнкі і фотаздымкі з выявай прасаў, даведваліся пра гісторыю іх з'яўлення, прызначэнне ў побыце і правілы бяспечнага абыходжання з электрапрыборамі. З вялікім задавальненнем размалёўвалі тэматычныя размалёўкі, а таксама ляпілі прасы з пластыліну, што дапамагло замацаваць вобраз прадмета,

Сапраўднай падзеяй тыдня стала наведванне крамы электратавараў. Там дзеці на свае вочы ўбачылі вялікую разнастайнасць сучасных мадэляў прасаў, параўналі іх па памеры, колеры і форме, а таксама замацавалі правільнае вымаўленне беларускага слова ў рэальных жыццёвых абставінах.

Такі комплексны і наглядны падыход дазваляе выхаванцам лёгка і з цікавасцю далучацца да роднай мовы. Тыдзень атрымаўся вельмі насычаным, карысным і пакінуў у дзяцей шмат яркіх уражанняў!

     

<