Слова тыдня - РАДЗІМА
10 ноября 2026

У групе інтэграванага навучання і выхавання працягваецца рэалізацыя напрамку "Слова тыдня". Мінулы тыдзень быў прысвечаны роднаму слову "Радзіма". Увесь тыдзенб выхавацелі разам з дзецьмі напаўнялі слова жывымі вобразамі, гукамі і пачуццямі, рабілі яго блізкім і зразумелым для кожнага маленькага сэрца. Дзеці з увагай удзельнічалі ў размове. Вучыліся слухаць Родныя словы на беларускай мове, збіралі "моўны ланцужок". Гулялі ў дыдактычныя, моўныя і сюжэтна - ролевыя гульні. Каб захаваць свае ўраджаі, выхаванцы ўзяліся за алоўкі і фарбы - размалёўвалі выявы беларускай прыроды. Праз творчасць дзеці здолелі перадаць сваю любоў да роднай зямлі. Каб забяспечыць дзецям нагляднае ўспрыманне таго, што гучыць за словам Радзіма, мы адправіліся на захапляльную экскурсію па нашай малой Радзіме- гораду Ваўкавыску. Выхаванцы з цікавасцю разглядалі знаёмыя вуліцы і маляўнічыя куткі роднага горада. Гэта падарожжа дапамагло зразумець, што іх вялікая Радзіма пачынаецца з малой Радзімы. Сапраўдным упрыгожваннем праекту “Слова тыдня” стала актыўная падтрымка бацькоў, якія праявілі сапраўдны літаратурны талент. Бацькі Парфенчыка Арсенія склалі цудоўную казку “Як васілёк і бусел Радзіму шукалі”.
Дзякуючы супрацоўніцтву бацькоў і выхавацелей групы, слова "Радзіма" ажыло і пакінула глыбокі след у душы кожнага дзіцяці.
