Слова тыдня — «збан» і падарожжа ў свет беларускай казкі

17 ноября 2026
Слова тыдня — «збан» і падарожжа ў свет беларускай казкі
На мінулым тыдні ў старэйшай группе працягнулася знаёмства выхаванцаў з багаццем роднай мовы. У межах напрамку «Слова тыдня» дзеці вывучалі новае цікавае слова — «збан».
Падчас заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі: даведаліся, што такое збан і для чаго ён выкарыстоўваўся ў гаспадарцы нашых продкаў; высветлілі, з якога матэрыялу вырабляецца гэты гліняны посуд; пазнаёміліся з тонкасцямі старажытнай і пачэснай прафесіі ганчара; замацавалі атрыманыя веды ў творчасці — намалявалі ўласныя прыгожыя збаны.
Новае слова заняло сваё пачэснае месца ў нашай «Скарбонцы роднага слова».
Акрамя таго, на мінулым тыдні прайшоў традыцыйны беларускамоўны чацвер. Гэтым разам ён быў прысвечаны чароўнаму свету беларускай народнай казкі. Дзеці з задавальненнем слухалі родную мову, успаміналі любімых казачных герояў і вучыліся дабрыні і мудрасці праз народную творчасць.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць выхоўваць у дзяцей цікавасць да гісторыі свайго краю і павагу да роднага слова.
 
<